Get Adobe Flash player

 

ДАКЛАД

ВЫКАРЫСТАННЕ СУЧАСНЫХАДУКАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙНА ЎРОКУ І ІХ ВЫХАВАЎЧАЯ РОЛЯ

 

Выканала  Васількова Святлана Анатольеўна

Настаўніца   беларускай мовыі літаратуры Сярэдняй школы  № 20

 

 

Орша, 2012 год

 


Слайд 1. Калі дазволіце, я пачну сваё выступленне словамі  Анатоля Вярцінскага.

 

“Чалавек маленькага роста,

Чаму не рос, па чыёй віне?”

Чалавек адказвае проста:

“Гэта залежыць не ад мяне.”

 

“Чалавек маленькага розума,

Мог ты быць разумнейшы ці не?”

Чалавек гаворыць цвяроза:

“Гэта залежыць не ад мяне.”

 

Подробнее...

ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ ”СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №20 ГОРАДА ОРШЫ”

АЎТАР  ЛОКЦЕВА СВЯТЛАНА ВІКТАРАЎНА

Сучасны ўрок беларускай мовы: патрабаванні, падыходы, праблемы

ОРША  2012г.

Змест

Уводзіны

Асноўная частка

  1. Канцэптуальныя асновы сучаснага урока

беларускай мовы                                                                            

  1. Патрабаванні да сучаснага ўрока беларускай мовы           
  2. Фарміраванне станоўчай матывацыі вучняў да

Вучобы як адна з праблем сучаснага ўрока

беларускай мовы                                                                         

  1. Пошук  рэсурсаў для павышэння эфектыўнасці

сучаснага  ўрока беларускай мовы

4.1 Мультымедыйны ўрок

4.2 Кабінет беларускай мовы – сапраўдная

адукацыйная прастора

4.3 Актыўныя формы і метады навучання

4.4 Выкарыстанне педагагічных тэхналогій

на сучасным уроку мовы 

Заключэнне

Літаратура

 

Уводзіны

Змены ў грамадстве, эканоміцы, палітыцы і культуры патрабуюць ад устаноў адукацыі падрыхтоўкі такога выпускніка, які будзе запатрабаваны грамадствам, здольны да самарэалізацыі, паспяховы, дзейсны ў сучасным шматпраблемным свеце. Але галоўнае – гэта павінна быць асоба з высокаразвітымі творчымі здольнасцямі, якая валодае высокамаральнымі якасцямі. Сёння істотна змяняюцца патрабаванні да ўрока роднай мовы, да яго зместу, падбору матэрыялу, методыкі правядзення. Звязана гэта з пераарыентацыі канчатковай мэты – зрабіць вучня не толькі спажыўцом (чытачом, слухачом) мовы, але і яе актыўным носьбітам.

Подробнее...

Прынцыпы арганізацыі вучэбнай дзейнасці на ўроку

Мяняюцца мэты і змест адукацыі, з’яўляюцца новыя сродкі і тэхналогіі навучання, але якія б ні здзяйсняліся рэформы і мадэрнізацыі ў сферы адукацыі, урок застаецца галоўнай формай навучання. На ім трымалася традыцыйная і заснавана сучасная школа. Толькі на ўроку, як і сотні, і тысячы гадоў назад, сустракаюцца ўдзельнікі адукацыйнага працэсу: настаўнік і вучань. Паміж імі акіян ведаў і рыфы супярэчнасцей. І што б ні казалі пра камп’ютарызацыю і дыстанцыйную адукацыю, настаўнік заўсёды будзе капітанам у плаванні і галоўным штурманам, які дапамагае прайсці праз усе рыфы .

Жадаючы крочыць у нагу з сучаснымі патрабаваннямі і адпавядаць свайму статусу, настаўнік павінен імкнуцца як мага хутчэй разабрацца ў інавацыях і памятаць пра тое, што ён сам стварае сацыяльна-педагагічныя ўмовы, у якіх больш поўна можа здзяйсняцца развіццё індывідуальнасці дзіцяці.

Паспяховасць вучобы залежыць ад матывацыі і ад накіраванасці не толькі на атрыманне новых звестак пра мову і літаратуру, але і на пошук агульных уласцівасцей, асваенне  самастойных спосабаў дабывання новых ведаў .

Подробнее...