Get Adobe Flash player

ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №20 г.ОРШЫ

Урок па беларускай мове ў 6 класе

Настаўнік: Локцева Святлана Віктараўна

 

 

Блок урокаў па беларускай мове ў 6 класе

“Лексіка-семантычныя групы назоўнікаў" Інтэгральная тэхналогія навучання

 

Орша 2011 г.


 

Урок вывучэння новага матэрыялу

ТЭМА:     Лексіка-семантычныя групы назоўнікаў

МЭТЫ:    Папоўніць веды вучняў пра сталыя і зменныя марфалагічныя прыметы

назоўніка, садзейнічаць засваенню беларускай граматычнай тэрміналогіі; фарміраваць уменні размяжоўваць назоўнікі па сэнсава-граматычных прыметах на агульныя і ўласныя, канкрэтныя і абстрактныя, адушаўлёныя, неадушаўлёныя, асабовыя, зборныя, рэчыўныя; фарміраваць навыкі правільнага маўлення і словаўжывання.

ХОД УРОКА

1.      Арыенціровачна - матывацыйны этап урока "Белыя плямы"

Вучням прапаноўваюцца назоўнікі і даецца заданне распісаць іх па слупках: рака, Днепр, камар, навальніца, аршанец, шчасце, калоссе, цукар. Калі вучні гэта зробяць на падставе тых ведаў, што яны маюць, мэтазгодна засяродзіць іх увагу на якой-небудзь пары назоўнікаў, каб яны паспрабавалі высветліць, чым яшчэ яны адрозніваюцца. Важна, каб вучні прыйшлі да высновы, што іх ведаў недастаткова, каб зрабіць гэтае заданне.

У залежнасці ад таго, што абазначаюць назоўнікі, яны могуць адносіцца да пэўнага разраду. Гэта і ёсць тэма нашага сённяшняга ўрока:Лексіка-Семантычныя групы назоўнікаў.

Ваша задача: вызначыць і запомніць, што абазначае кожны разрад на-зоўнікаў і ўмець іх адрозніваць.

2.    Аперацыйна - пазнаваўчы этап:

а)Нападставе параграфа   19,   20 вучні запаўняюць табліцу

 

Подробнее...

ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №20 г.ОРШЫ

СЦЭНАРЫЙ УРОКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Ў 10 КЛАСЕ ПА ТЭМЕ:

“СІНТАКСІЧНЫЯ ПРЫМЕТЫ ПРОСТЫХ УСКЛАДНЕНЫХ СКАЗАЎ,

ПАСТАНОЎКА ЗНАКАЎ ПРЫПЫНКУ”

НАСТАЎНІК:  Васількова Святлана Анатольеўна

 

ОРША, 2011


Тэма:Сінтаксічныя прыметы простых ускладненых сказаў, пастаноўка знакаў прыпынку”

Мэта: Гатоўнасць вучняў у канцы ўрока выканаць тэст 

Задачы: (для настаўніка)

  • Стварыць умовы для сістэматызацыі і кантролю ўменняў ставіць і тлумачыць знакі прыпынку ў простым ускладненым сказе;
  • Спрыяць развіццю пунктуацыйнай пісьменнасці - важнейшага элемента культуры пісьмовага маўлення;
  • Садзейнічаць выхаванню ў вучняў неабходнасці ўдасканалення культуры пісьмовага маўлення.

 

(Для вучняў)

 

  • Практыкавацца ў пастаноўцы і тлумачэнні знакаў прыпынку;
  • Развіваць і паглыбляць уменні вызначаць прыметы і асаблівасці будовы;
  • Выканаць тэст.

 

Тып урока: Урок замацавання ведаў і ўменняў

Абсталяванне:

  1. Камп'ютарная прэзентацыя Power Point: “Сінтаксічныя прыметы

простых ускладненых  сказаў, пастаноўка знакаў прыпынку”

(Дадатак №1)

  1. Друкаваныя матэрыялы для самастойнай, парнай і групавой працы вучняў.
  2. Кантрольны тэст па варыянтах.
  3. Індывідуальная карта ўліку ведаў і ўменняў.

 

Подробнее...