Get Adobe Flash player

Список поэтов и писателей Беларуси

Писатели и поэты Беларуси — это писатели и поэты, работавшие в различные времена на территории Беларуси в современных границах, независимо от их национальности и языка, на котором они создавали литературные произведения.

Писателей и поэтов Беларуси необходимо отличать от белорусских писателей — писателей, создававших произведения на белорусском языке (при этом не учитываются их происхождение, гражданство и место проживания).

Список поэтов и писателей Беларуси

Подробнее...

Шамякін Іван

 schamyakin

Нарадзіўся І. Шамякін 30 студзеня 1921г. у вёсцы Карчма Добрушскага раёна Гомельская вобласці ў сям’і лесніка, якая пераязджала з месца на месца, і дзяцінства прайло на ўлонні прыроды. Закончыў Макаўскую сямігодку, Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў, затым завочнае аддзяленне Гомельскага педінстытута імя В.Чкалава і рэспубліканскую партыйную школу. Пасля заканчэння тэхнікума  яго як маладога настаўніка накіравалі ў Беласток на працу  тэхнікам на прамкамбінаце, быў прызваны ў войска, служыў у зянітна-артылерыйскай часці ў Мурманску. Пасля ўсяго ажаніўся і ў яго нарадзілася дачка Ліна. У час вайны служыў зенітчыкам на поўначы, ваяваў з фашытамі ў Польшчы, перамогу сустрэў на Одэры. Быў камандзірам гармат, а потым камсоргам дывізіі.

У час вучобы ў тэхнікуме захапленне літаратуры прывяло юнака ў літаб’яднанне пры “Гомельскай праўдзе” ,  дзе пазнаёміўся з іншымі паэтамі.Тады і пачаў пісаць вершы, але першай удачай было апавяданне пра маладую фельчарку. Правобразам галоўнай гераіні была Маша Кротава, якая неўзабаве стала яго жонкай.

У даваенны час напісаны шэраг твораў, але яны не былі апублікаваны, хоць пачынаючы пісьменнік атрымаў грунтоўную рэцэнзію М. Лынькова на апавяданні, дасланыя ў часопіс “Полымя рэвалюцыі”.

У час службы ў войску, нават на фронце, не пераставаў пісаць. І ў гады вайны на рускай мове.

Подробнее...

ЯН БАРШЧЭЎСКІ

1794 (або 1790 ці 1796) - 12.3.1851

barschcheuski

 

Беларускі і польскі мысліцель, пісьменнік, выдавец, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Нарадзіўся ў в. Мурагі Полацкага пав. Віцебскай губ. ў сям’і збяднелага шляхціца. Вучыўся ў Полацкай езуіцкай калегіі, дзе набыў вядомасць чытальніка і вершапісца. Выступаў з уласнымі арацыямі і вершамі, напісаў у класічным стылі паэму "Пояс Венеры" (на польскай мове, не захавалася). Студэнцкія канікулы найчасцей праводзіў у вандроўках па наваколлі возера Нешчарда. Дзякуючы сваёй схільнасці да паэтычных экспромтаў быў жаданым госцем на сямейных урачыстасцях вясковай шляхты. Першыя вядомыя вершы, напісаныя па-беларуску - "Дзеванька" (прысвечаны каханай дзяўчыне Максімавічанцы) і "Бунт хлопаў" ("Рабункі мужыкоў", "Размова хлопаў"). Займаўся таксама жывапісам (маляваў пейзажы і карыкатуры, яго мастацкія творы карысталіся папулярнасцю сярод мясцовых жыхароў). Перыяд пасля заканчэння Полацкай калегіі (1820-30-я гады) ахутаны рамантычна-легендарнай заслонай. Вядома, што Б. доўгі час працаваў хатнім настаўнікам і гувернёрам у розных месцах.

Подробнее...

Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч

karatkevich

Нарадзіўся 26 лістапада 1930 г. у горадзе Оршы ў сям'і інтэлегентаў. У час Вялікай Айчыннай вайны быў у эвакуацыі ў Пермскай вобласці, пасля ў Арэнбургу. У 1944 вярнуўся ў Оршу, атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1949-1954 гг. вучыўся на філалагічным факультэце Кіеўскага дзяржаўнага універсітэта імя Т. Р. Шаўчэнкі. Настаўнічаў у вёсцы Лесавічы Тарашчанскага раёна Кіеўскай вобласці (1954-1956), у Оршы (1956—1958). Скончыў Вышэйшыя літаратурныя (1960), Вышэйшыя сцэнарныя курсы (1962) у Маскве. З 1962 г. жыў у Мінску. Уваходзіў у Саюз пісьменнікаў СССР з 1957 г.

Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І.Мележа (1983) за раман «Нельга забыць» («Леаніды не вернуцца да Зямлі»), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984, пасмяротна) за раман «Чорны замак Альшанскі ».

Подробнее...

Еще статьи...